Пляцоўка для спартыўных гульняў;
Пляцоўка з настольнымі сучаснымі і сярэднявечнымі гульнямі;
Рыцарскі лагер;
Лагер шатландцаў, якія прадэманструюць ня толькі тэхніку сярэднявечнага бою, але і пазнаёмяць з традыцыямі кельтскага Купалля - Midsummer Day.
Адбудзецца ЛУЧНЫ ТУРНІР;
Будзе працаваць лучны, арбалетны цір, манетны двор Вялікага Князя, намёт варажэі, скаладром і г.д.
Асобная лакацыя - "Лучная Бітва" - аналаг пейнтбола, але замест маркераў - лук і стрэлы!
Фудкорты ды шмат чаго іншага.
А апоўначы адбудзецца іскравае факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой будзе ладзіцца здабыча жывога вагню і запальванне купальскага вогнішча. А пасля: скокі-карагоды, купальская варажба, пошукі папараць-кветкі ды шмат чаго іншага!
https://vk.com/sviata_sonca?w=wall-109583233_2685%2Fall
То есть не только с камерой ехать, но и в дурацком. Как всегда.